Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

Дзень роднай мовы

21.02.2023 года ў дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі “Дзіцячы сад № 33 г. Баранавічы” праходзіў дзень беларускай мовы.
Паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа падчас розных відаў творчасці, узнавіць назвы знаёмых з’яў, аб’ектаў і прадметаў на беларускай мове, выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова - гэта мэта правядзення тэматычнага дня беларускай мовы.
Кожны дзень мы будзем рознымі спосабамі прызнавацца ў любові роднай мове, роднай зямлі, а галоўнае – паабяцаем адзін аднаму зберагчы мову, культуру і традыцыі Бацькаўшчыны. Наш народ ганарыцца сваёй краінай і клапатліва ахоўвае скарб, атрыманы ў спадчыну, – нацыянальную мову! Мова вылучае нас у сусветнай супольнасці і захоўвае беларусаў як адзіную нацыю.

Праца педагагічнага калектыву дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі “Дзіцячы сад № 33 г. Баранавічы” накіравана на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны.
Маленькімі крокамі да вялікай мэты -
знаць і карыстацца роднай мовай!
Няхай гучыць наша родная мова!

 

 

 

Разделы сайта