Сёлета спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння двух вялікіх беларускіх пісьменнікаў-Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Кожны, прамовіўшы Янка Купала, адразу успомніць – Якуб Колас. Яны дадзены Беларусі навечна, назаўсёды. Да іх слова прылучаны сэрцы многіх пакаленняў беларусаў, бо мова – душа народа, люстэрка духоўнага жыцця, наш нацыянальны скарб. Па краіне праходзіць шэраг мерапрыемстваў і мы не засталіся ў баку.