Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.10.2021

Фальклорнае свята "Багач"

Багач – старажытнае свята ўраджаю, прымеркаванае да восеньскага раўнадзення 22 верасня. У гэты час падыходзілі да завяршэння ўсе палявыя працы. У народзе казалі: “Багач заткнуў у страху рагач”.
Менавіта з гэтым народным святам пазнаёміліся выхаванцы старэйшай групы "Вясёлка", наведаўшыся ў госці да Гаспадыні  ў сялянскую хатку, якая растлумачыла дзецям, адкуль пайшла назва свята, якія трацыцыйныя абрадавыя дзейнні праводзіліся сялянамі ў гэты дзень. Гаспадыня прадэманстравала сам Багач. Так у народзе называлі лубок з жытам, якое па жменьцы зносілі жыхары ўсёй вёскі, і ў сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка.
Дзецям вельмі спадабаліся беларускія гульні з чароўнага куфэрка - "Міхасік", "Млын", "Ліса і гусі". А якое ж беларускае свята ўраджаю абыдзецца без бульбы! Хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў спрыце па "зборы ўраджая ўсляпую". З задавальненнем дзеці  выконвалі і слухалі вершы, спявалі, вадзілі карагод. Напрыканцы Гаспадыня пачаставала сваіх госцейкаў смачнымі грушамі з новага ўраджаю і запрасіла ў госці на наступнае фальклорнае свята "Багач".

  

Разделы сайта