Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Свята не абышло і наш дзіцячы сад, ў гэты дзень ў старэйшай групе "Званочкі" былі арганізаваны гутаркі "Для чага трэба ведаць родную мову”, беларускія народныя гульні, чытанне і завучванне пацешак, арганізаваны выставы кніг, часопісаў "З любоўю да роднай мовы". Для бацькоў падрыхтавана кансультацыі "Размаўляйце з дзецьмі па беларуску”, даны парады “Якія кніжкі можна пачытаць дзецям”. Любіце сваю мову і не забывайце! Бо як казаў Змітрок Бядуля: “Не саромься, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайг нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.



