Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.01.2025

Арганізавана ў нашай дашкольнай установе этнаграфічная выстава народнага побыту "Беларуская спадчына".

Арганізавана ў  нашай дашкольнай установе этнаграфічная выстава народнага побыту "Беларуская спадчына". Стварае ўнікальны фармат для асваення дзецьмі багацця нацыянальных культурных традыцый, укладу жыцця народа, духоўных каштоўнасцей. Яна аб'ядноўвае адукацыйны працэс з рэальным жыццём, адкрываючы доступ для непасрэдных назіранняў, знаёмства з прадметамі і з'явамі. Выстава уяўляе сабой адлюстраванне жылога вясковага памяшкання, дзе сабраны сапраўдныя прадметы побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Выхаванцы ўстановы маюць магчымасць рэальна дакрануцца да сапраўдных экспанатаў даўніны, дзеці дашкольнага ўзросту далучаюцца да вытокаў нацыянальнай культуры сваёй Радзімы і народных традыцый.

Фотоматериалы

Разделы сайта