Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.02.2024

Маўленне - унікальны і ўніверсальны сродак многіх відаў дзейнасці.

Маўленне - унікальны і ўніверсальны сродак многіх відаў дзейнасці. Развіццё розных формау дзейнасцi вядзе да развiцця галоунага сродку - маулення. У дзяцей мы выхоўваем пачуццё беларускай мовы, ствараючы дзеля гэтага адпаведныя маўленчыя ўмовы, у якіх дзіця пад кіраўніцтвам выхавальнікау далучаецца да паэзiі, музыкi ,адначасова вучыцца вырашаць пры дапамозе роднай мовы. розныя маўленчыя задачы: камунікатыуныя, пазнавальныя і г.д.

Галоўным пабуджальным матывам праяўлення маўленчай актыўнасці з'яўляецца сумесная дзейнасць з дарослым. Важнае значэнне мае актыўна-дзейснае ўспрыманне дзецьмі нагляднасці (цацак, малюнкаў). Наглядныя дзеянні выклікаюць у дзяцей жаданне абазначыць іх словамі і гаварыць пра іх. Адмысловая ўвага надаецца зместу беларускага маўлення, у выхаваўчых і дыдактычных мэтах выкарыстоўваем паэтычныя словы. Калыханкі, забаўлянкі, прымаўкі, песні, казкі – вось тыя дасканалыя мастацкія формы фальклору, з дапамогай якіх мы знаёмім дзяцей з багаццем і разнастайнасцю навакольнага свету.

Разделы сайта